Па пытаннях вынесеных пастаноў...

Частыя пытанні ?



Сістэма фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму

Сістэма фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ўключае наступныя асноўныя кампаненты:
- датчыкі кантролю хуткасці (стацыянарныя, мабільныя) і сістэмы вылічэння сярэдняй хуткасці;
- цэнтр фіксацыі правапарушэнняў (г.Мінск);
- пункты кантролю і аплаты (стацыянарныя, мабільны).

Датчыкі кантролю хуткасці (стацыянарныя, мабільныя) і сістэмы вылічэнні сярэдняй хуткасці прызначаны для:
- кантролю хуткаснага рэжыму транспартных сродкаў і фіксацыі парушэнняў;
- фарміравання пакета даных з інфармацыяй аб парушэннях;
- перадачы пакета дадзеных аб парушэннях у цэнтр фіксацыі правапарушэнняў.

Цэнтр фіксацыі правапарушэнняў (далей - ЦФП) ажыццяўляе:
- атрыманне дадзеных аб парушэннях ад датчыкаў кантролю хуткасці ў базу дадзеных ЦФП;
- кантроль якасці зафіксаванай інфармацыі;
- перадачу даных аб парушэннях у падраздзяленні МУС Рэспублікі Беларусь;
- узаемадзеянне з пунктамі кантролю і аплаты.

Пункты кантролю і аплаты (ПКО):
- прызначаны для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці вадзіцеляў транспартных сродкаў з замежнымі рэгістрацыйнымі знакамі, якія парушылі Правілы дарожнага руху на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Стацыянарныя і мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, сістэмы вылічэння сярэдняй хуткасці


Карты размяшчэння стацыянарных датчыкаў кантролю хуткасці і сістэм вылічэння сярэдняй хуткасці

Спісы стацыянарных датчыкаў кантролю хуткасці і сістэм вылічэння сярэдняй хуткасці

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ўстанаўліваюцца па рашэнню ДАІ.

Выкарыстоўванае абсталяванне:

- сістэмы фотафіксацыі Mesta 2000/2200 на базе вымяральнікаў хуткасці радыёлакацыйных MESTA 210 C ("Sagem Securite", Францыя (FR));
- вымяральнікі хуткасці транспартных сродкаў радыёлакацыйныя стацыянарныя MultaRadar SD580 ("JENOPTIK Robot GmbH", Германія (DE));
- вымяральнікі хуткасці транспартных сродкаў лазерныя PoliScan M1HP, PoliScan F1HP, PoliScan FM1/FM1.SR ("VITRONIC Dr.-Ing. Stein Bildverarbeitungssysteme GmbH", Германія (DE));
- комплексы вымярэння хуткасці транспартных сродкаў фотарадарныя КОРДОН (ТАА "Симикон", г. Санкт-Пецярбург, Расія (RU));
- вымяральнікі хуткасці радыёлакацыйных з фотафіксацыяй EHL-RSVS-700 ("Beijing E-Hualu Information Technology Co., Ltd.", Кітай (CN));
- комплексы праграмна-апаратныя RoadEye S01 (СЗАТ «Бяспечныя дарогi Беларусi», г. Мінск, Рэспубліка Беларусь (BY));
- сістэмы вылічэння сярэдняй хуткасці транспартных сродкаў на вызначаных участках аўтамабільных дарог «RoadEye AverSpeed» (СЗАТ «Бяспечныя дарогi Беларусi», г. Мінск, Рэспубліка Беларусь (BY)).

Дадатковая інфармацыя:

- асобная інфармацыя аб тэхнічных характарыстыках ДКС можа размяшчацца вытворцамі ДКС на іх афіцыйных сайтах;
- патрабаванні па ўстаноўцы стацыянарных ДКС і сістэм вылічэння сярэдняй хуткасці ўлічваюцца праектнымі арганізацыямі;
- выкананне патрабаванняў па ўстаноўцы стацыянарных і мабільных ДКС і сістэм вылічэння сярэдняй хуткасці кантралююцца супрацоўнікамі ДАІ і прадстаўнікамі ўладальнікаў аўтамабільных дарог;
- усе эксплуатуемыя сістэмы вымярэння хуткасці ўнесены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў, дапушчаных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі" (далей - БелГім);
- растлумачэнні БелГім аб тэрмінах дзеяння сертыфіката;
- паверку вымяральнікаў хуткасці ажыццяўляе БелГім у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- тэрмін правядзення паверкі кантралюецца спецыялізаваным праграмным забеспячэннем і пры неабходнасці супрацоўнікамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

ГАЛОЎНАЕ МЕНЮ

АБ КАМПАНІІ
- Гісторыя стварэння, задачы і функцыі
- Кантактная інфармацыя
- Уласная вытворчасць
- Навіны

ФОТАФІКСАЦЫЯ
- Сістэма фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму
- Стацыянарныя і мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, сістэмы вылічэння сярэдняй хуткасці
-- Карты размяшчэння стацыянарных датчыкаў кантролю хуткасці і сістэм вылічэння сярэдняй хуткасці
-- Спісы стацыянарных датчыкаў кантролю хуткасці і сістэм вылічэння сярэдняй хуткасці

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС
- Орган вядучы адміністрацыйны працэс
- Аплата штрафаў па фотафіксацыі


КАНТАКТЫ

Орган вядучы адміністрацыйны працэс

Аддзел забеспячэння функцыянавання сістэм аўтаматычнай фіксацыі правапарушэнняў МУС Рэспублікі Беларусь (ААФСАФП МУС):


+375(17)229-75-36, 229-75-38 аддзяленне па рабоце з фізічнымі асобамі;
+375(17)229-75-37 аддзяленне па рабоце з юрыдычнымі асобамі;
+375(17)229-75-48 аддзяленне па рабоце з асобамі замежных дзяржаў.

Рэжым працы ААФСАФП МУС: панядзелак - пятніца.
Рабочы час: 09:00-13:00; 14:00-18:00.


КАНТАКТЫ

Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Бяспечныя дарогі Беларусі»

Вул. Першамайская, 16,
220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
тэл: +375(17)229-75-11,
факс: +375(17)229-75-02,
E-mail: dbbel@dbbel.com
speed-control.by


Copyright © 2012—2022 Любая публікацыя матэрыялаў сайта толькі з дазволу СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі»

Яндекс.Метрика

^Наверх