• Projects
  • Projects
  • Projects

Сістэма фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму

Сістэма фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму ўяўляе з сябе размеркаваны праграмна-апаратны комплекс, які ўключае кампаненты:
- цэнтр фіксацыі правапарушэнняў (ЦФП), г. Мінск;
- размеркаваныя ўздоўж аўтадарог датчыкі кантролю хуткасці;
- размеркаваныя ўздоўж аўтадарог пункты кантролю і аплат.

Датчыкі кантролю хуткасці і фіксацыі іншых парушэнняў у галіне грамадскай бяспекі прызначаныя для:
- кантролю і фіксацыі парушэнняў;
- фарміравання пакету дадзеных з інфармацыяй пра парушэнні;
- перадачы пакету дадзеных пра парушэнне ў Цэнтр фіксацыі правапарушэнняў.

Прызначэнне цэнтра фіксацыі правапарушэнняў:
1. Атрыманне дадзеных аб парушэннях ад датчыкаў кантролю ў базу дадзеных цэнтра (накапленне, архівацыя, работа з кліентамі базы дадзеных);
2. Апрацоўка дадзеных аб парушэннях правілаў дарожнага руху і іншых парушэннях (распазнаванне нумароў парушальнікаў, кантроль легітымнасці парушэнняў);
3. Фарміраванне пастаноў аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці (кантроль легітымнасці парушэнняў і засведчанне пастановаў супрацоўнікамі міліцыі);
4. Узаемадзеянне з Пунктамі кантролю, паведамлення і аплаты штрафных квітанцый;
5. Узаемадзеянне з базамі дадзеных і сістэмамі МУС Рэспублікі Беларусь;
6. Узаемадзеянне з базамі дадзеных і сістэмамі іншых зацікаўленых дзяржаўных органаў  Рэспублікі Беларусь.

Пункты кантролю і аплаты (ПКА) прызначаныя для работы з замежнымі вадзіцелямі,  парушальнікамі правілаў дарожнага руху ў рэжыме on-line.
Праграмна-апаратны комплекс  Пункту кантролю і аплаты аўтаматычна распазнае транспартны сродак парушальніка і адразу выдае інфармацыю супрацоўніку міліцыі для яго спынення.
Цэнтр захавання і апрацоўкі дадзеных паводле запыту Пункту ў рэжыме рэальнага часу выдае інфармацыю пра ўсе парушэнні, зафіксаваныя за дадзеным транспартным сродкам, на падставе чаго ў аўтаматычным рэжыме рыхтуецца пастанова аб аплаце штрафных санкцыяў праз тэрміналы, усталяваныя на Пунктах кантролю і аплаты.


Развіццё сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму:


Па пытаннях працы адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму, Вы можаце звярнуцца ў даведачную службу ЦФП:
Інфа-цэнтр (адзіны нумар): 8(017)229-75-00
Часта задаваемыя пытанні Часта задаваемыя пытанні

Адказы ад юрыдычных асоб па запытах дадзеных аб кіроўцах кіравалі ТС у момант фіксацыі парушэння хуткаснага рэжыму накіроўвайце ТОЛЬКІ па пошце ЗАКАЗНЫМ адпраўленнем па адрасе:
АЗД АСФПХР МУС РБ
220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 21


Для атрымання звестак аб наяўнасці фактаў перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі прайдзіце па спасылцы:
http://mvd.gov.by/ru/main.aspx?guid=15791
альбо
зайсці на сайт http://mvd.gov.by - перайсці ў раздзел "Услуги" (верхняе гарызантальнае меню сайта размешчанае пад гарызантальнай стужкай банэраў уверсе сайта) - перайсці ў раздзел "Фотофиксация" (правае вертыкальнае меню сайта)

Выдача копій пастановаў ажыццяўляецца ў ДАІ па месцы жыхарства
Згодна з распараджэннем начальніка ўпраўлення УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь копіі пастановы выдаюцца ВЫКЛЮЧНА ў ДАІ па месцы жыхарства.

 

Cтужка навінаў