• Projects
  • Projects
  • Projects

Сацыяльнае дзяжурства мабільных датчыкаў

Рэйтынг: / 0
ДрэннаВыдатна 

     Убачыць датчыкі кантролю хуткасці цяпер можна не толькі на ажыўленых трасах і вуліцах гарадоў, але і ў адносна спакойных вёсках. У СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» паступіў зварот жыхароў д. Хонькавічы Чавускага раёна. Яны прасілі праводзіць фіксацыю перавышэнняў хуткаснага рэжыму з дапамогай мабільных датчыкаў.

Эффект неожиданности: камеры скорости добрались до провинции

     Адной з галоўных задач аўтаматычнага кантролю фіксацыі перавышэнняў хуткаснага рэжыму з'яўляецца зніжэнне аварыйнасці і павышэнне бяспекі дарожнага руху. Таму ў якасці эксперыменту ў дадзенай вёсцы было арганізавана дзяжурства мабільных датчыкаў.

     Як адзначаюць спецыялісты, кожны дзень з дапамогай мабільных камер кантролю хуткасці там фіксуецца 30-40 парушэнняў. Гэта не так шмат, аднак самы важны вынік этай працы - зніжэнне сярэдняй хуткасці руху. 

     Вопыт выкарыстання датчыкаў кантролю хуткасці на перыферыі будзе выкарыстаны ў далейшым. Паводле інфармацыі калегаў з Еўрапейскага Саюзу, дзякуючы камерам кантролю хуткасці колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі штогод ўдаецца зніжаць на 17-20%.

Cтужка навінаў