• Projects
  • Projects
  • Projects

Аплата штрафаў

Аплаціць пастанову можна двума спосабамі.

Спосаб №1 (Найлепшы спосаб аплаты пастановы):

Штраф за правапарушэнне можна аплаціць у любым банку, далучаным да сістэмы «Разлік» (АРІП — Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора).
Аплату можна ўнесці праз плацёжна-даведачны тэрмінал, інтэрнэт-банкінг, банкамат, касу  банка або ў іншых пунктах банкаўскага абслугоўвання, пазначаных лагатыпам, змешчаным вышэй.
Больш падрабязная інфармацыя пра спіс пунктаў банкаўскага абслугоўвання, задзейнічаных у сістэме «Разлік» (АРІП), змешчаная на сайце www.raschet.by ў раздзеле «Плацельшчык».
У выпадку ўзнікнення пытанняў пра шлях аплаты звяртайцеся да супрацоўнікаў банку.

Прыклад аплаты правапарушэння з дапамогай інтэрнэт-банкінгу:

1) У раздзеле «Разлік» (АРІП) перайсці ў раздзел «МУС», выбраць паслугу «Штрафы ДАІ – фотафіксацыя» (нумар паслугі 381141).

2) Увесці рэгістрацыйны нумар правапарушэння (пярэдні бок бланку пастановы, левы верхні куток). *

* Калі пры спробе выканання п.2 дадзенай інструкцыі з'яўляецца акно з прыведзеным ніжэй зместам, то гэтае акно значыць, што штраф (пастанова) быў аплачаны раней.

3) Зверыць дадзеныя аб правапарушэнні (прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка транспартнага сродку і суму штрафу).

4) Унесці аплату.

 

Спосаб №2:

Аплата праз РУП "БелПошта"

Пры аплаце ў РУП "БелПошта" АРЫГIНАЛ квітанцыі аб аплаце неабходна выслаць заказным лістом на адрас:
220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 21. АЗД АСФПХР МУС РБ.
Рахунак для аплаты ў РУП “Белпошта”: 3602916010009, код плацяжу 05104.

Cтужка навінаў